Прапануем «Літанію нашых дзён», складзеную благаслаўлёным кс. Ежы Папялушкам у 1982 годзе, але актуальную і для нашых дзён. Яна будзе таксама апублікавана ў бліжэйшым нумары «Ave Maria»
Літанія нашых дзён
Багародзіца, Панна! Паслухай нас, Маці Бога. Ты стаяла пад крыжам і так шмат цярпела, калі Твой Сын, Езус, паміраў на крыжы. Просім Цябе, наша Маці і Каралева, за тых, хто найбольш пакутуе, просім Цябе словамі літаніі гэтага часу, словамі літаніі нашых дзён...
Кірые, элейсон, Хрыстэ, элейсон, Кірые, элейсон.
Езу, пачуй нас, Езу, выслухай нас.
Ойча з неба, Божа, — змілуйся над намі.
Сыне, Адкупіцель свету, Божа,
Духу Святы, Божа,
Святая Тройца, адзіны Божа, — змілуйся над намі.
Маці тых, каго ашукалі, — маліся за нас.
Маці тых, каго схапілі ўначы,
Маці вязняў,
Маці напалоханых,
Маці застрэленых <...>,
Маці тых, хто на допытах,
Маці несправядліва пакараных,
Маці працаўнікоў,
Маці студэнтаў,
Маці верных актораў,
Маці тых, хто кажа праўду,
Маці тых, каго немагчыма падкупіць,
Маці асірацелых,
Маці збітых <...>,
Маці тых, хто страціў працу,
Маці тых, каго прымусілі падпісаць дакументы, што пярэчаць сумленню,
Маці дзяцей, якія сумуюць па зняволеных бацьках,
Маці сплаканых,
Маці занепакоеных бацькоў, — маліся за нас.
Баранку Божы, якi бярэш на сябе грахi свету, — даруй нам, Пане.
Баранку Божы, якi бярэш на сябе грахi свету, — выслухай нас, Пане.
Баранку Божы, якi бярэш на сябе грахi свету, — змiлуйся над намi.
С.: Малiся за нас, Святая Багародзіца.
Н.: Каб сталiся мы годнымi абяцанняў Хрыстовых.
Молімся: Просім Цябе, Маці, — надзея для мільёнаў пакрыўджаных, дай нам усім жыць у свабодзе і праўдзе, у вернасці Табе і Твайму Сыну. Амэн.
https://ave-maria.by/prayers/litany/2656-litaniya-nashykh-dzjon-pavodle-blagasla-ljonaga-ezhy-papyalushki